Беларуская Служба

У суботу з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць амаль 80 чалавек

23.07.2023 10:02
Памежнікі заяўляюць, што павялічваецца колькасць нападаў камянямі, ёсць параненыя сярод жаўнераў.
Ілюстрацыйны здымакhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

78 замежнікаў, у тым ліку Грамадзяне Індыі, Емена і Эрытрэі за мінулыя суткі спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведаміла раніцай у нядзелю Памежная ахова. 

Памежная служба Польшчы паведаміла ў Twitter, што з 78 замежнікаў, якія спрабавалі праехаць, некалькі чалавек вярнуліся ў Беларусь.

Памежная служба таксама паведаміла, што групы замежнікаў з беларускага боку атакавалі польскія патрулі, закідваючы іх камянямі. «Падчас нападу пацярпеў вайсковец. Таксама пашкоджаная службовая машына памежнай службы — на кузаве ўвогнутасці», — паведамілі памежнікі. Інфармацыі пра тое, дзе адбыліся напады, і пра стан здароўя салдата не было.

Паводле звестак Памежнай службы, з пачатку года зафіксавана больш за 16 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю, а з пачатку ліпеня іх ужо больш за 2 тысячы выпадкаў.

У 2022 годзе ўздоўж 186 км. мяжы з Беларуссю быў пабудаваны сталёвы мур вышынёй 5,5 м. Ён абсталяваны  электронным маніторынгам, гэта значыць сістэмай камер і датчыкаў, якая выкарыстоўваецца польскімі памежнымі службамі.

На Падляшшы да асобага распараджэння зачыненыя ўсе аўтамабільныя памежныя пераходы з Беларуссю. Працуюць толькі чыгуначныя пераезды ў Кузьніцы і Семяноўцы

РАР